Уніхакей/флорбол

Уніхакей.

Што такое ўніхакей альбо флорбол?

Правіла гульні (караценька):
Уніхакей - камандны від спорту. Гуляецца пластыкавым мячом, удары па якім наносяцца клюшкай. Мэта гульні: забіць мяч у брамы саперніка. 

 
На пляцоўцы ў кожнай камандзе прысутнічаюць 5 палявых ігракоў і адзін брамнік. Кантраляваць мяч дапускаецца толькі клюшкай, наяўнай у ўсіх палявых гульцоў. Нагой дапускаецца спыняць мяч, але не наносіць удары па брамах.
Гульня праходзіць на пляцоўцы памерам 40 на 20 метраў, закрытай борцікамі. Вуглы ля пляцоўкі закруглены. Памер брамы: 1.60 на 1.15 метраў. Клюшкі звычайна робяцца з пластыка, іх даўжыня складае адзін метр. Мяч зроблены з пластмасы, яго дыяметр складае 72 мм, максімальная маса - 23 грама. У мячыку маецца 26 адтулін. 

 
Флорбол з'явіўся ў паўночнай Еўропе. Гэтая гульня падобная на хакей з мячом і на хакей без лядовай пляцоўкі, аднак у правілах гэтых гульняў маюцца істотныя адрозненні.
Гульня праводзіцца на стандартнай пляцоўцы 40 на 20 метраў альбо на маленькай - 24 на 14 метраў. У другім выпадку кожная каманда складаецца з трох палявых гульцоў і аднаго брамніка. Па ходзе гульні дапускаецца неабмежаваную колькасьць замен, якія дазваляецца праводзіць, не спыняючы гульню. Гульня працягваецца 3 перыяды па 20 хвілін. Перапынкі паміж перыядамі працягваюцца 10 хвілін. У некаторых выпадках трэці перыяд у Флорбол не гуляецца. 

 
Клюшкі у гульцоў не могуць быць даўжэй 105 сантыметраў і мець масу больш за 350 грамаў.
Хоць уніхакей не з'яўляецца такім жа кантактным відам спорту як хакей, у апошнія гады былі дазволеныя некаторыя віды адзінаборстваў. Напрыклад, дапускаецца гульня плячом у плячо ў выпадку вядзення барацьбы за мяч, не кантраляваны ні адным з гульцоў. 

 
Калі ігрок парушае правілы, процілеглая каманда атрымлівае права на штрафны ўдар. Гульцоў могуць караць двух- або пяціхвіліннымі выдаленнямі. За неспартыўныя паводзіны ігрок можа быць выдалены на 10 хвілін. У крайнім выпадку гулец можа быць выдалены да канца матчу.