Capital Dragons


Amateur Hockey Club "Capital Dragons"

Назва:
Аматарскі Хакейны Клуб "Capital Dragons"
Amateur Hockey Club "Capital Dragons"
AHC  "Capital Dragons"
Горад: Мінск
Дата стварэння:
2010 г.
Колеры: белы-чырвоны-чорны
Мянушкі: "драконы", "керамінаўцы" 
 



"Capital Dragons"

  Некалькі слоў аб уніхакейнай камандзе "Capital Dragons" ("Сталічныя Драконы"). Каманда створана па ініцыятыве фанатаў Хакейнага Клуба "Керамін-Мінск", якія не пажадалі змірыцца са знікненнем самага вядомага і папулярнага хакейнага клуба Беларусі.

  У пачатку 2011 года  групай заўзятараў было вырашана аб'яднацца і працягнуць слаўную "керамінаўскую" спартыўную традыцыю і адрадзіць хакейную каманду. Для далейшага развіцця быў выбраны такі від хакея, як уніхакей ці флорбол.

  Новы клуб было вырашана назваць "Capital Dragons", у гонар "Кераміна" , які насіў мянушку "сталічныя драконы". Былі пакінуты і асноўныя колеры ХК - белы і чырвоны, пасля быў дададзены чорны, як знак памяці любімага клуба.