нядзеля, 6 лістапада 2011 г.

OPENLEAGUE. Сезон 2011/12

Расклад гульняў "керамінаўцаў" на бягучы сезон да канца 2011 года.

12.11.2011
19.00 Energy - Capital Dragons

19.11.2011
17.40 Стэла - Capital Dragons

26.11.2011
16.20 Capital Dragons - Партызан

03.12.2011
16.30 FLC Vilnius - Capital Dragons

10.12.2011
17.40 Capital Dragons - Дынаміт

17.12.2011
19.00 Вендэта - Capital Dragons
Усе матчы будуць праходзіць па адрасе: вул.Філімонава 55/2 "Рэспубліканскі Цэнтр Алімпійскай Падрыхтоўкі па гандболу".

субота, 16 ліпеня 2011 г.

Дзве каманды. Два мячы. Адна ніч’я.


У панядзелак (11 ліпеня) наша дружына правяла трэніровачны збор з камандамі Адкрытай Лігі. Пад час збору адбылася  двухбаковая гульня, дзе удзельнікі былі падзелены на дзве каманды: “зборную А” склалі прадстаўнікі “драконаў” (Пётр Чаркасаў, Віталь Танковіч, Аляксей Ткачоў, Андрэй Астрогскі, Дзяніс Жарко), адзін ігрок “Дэльфіна” і два “Партызана”. Супернікі “зборная Б” гулялі складам з флорбалістаў “Партызана”, “Стэлы”, “АФК”. Таксама на матчы прысутнічалі журналісты сталічнай газеты “Мінскі кур’ер”, адзін з іх нават прыняў удзел у сустрэчы на баку “зборнай Б”.

панядзелак, 6 чэрвеня 2011 г.

Купальскі Кубак

У межах правядзення прадсезонных трэніровачных збораў, наша каманда прыме ўдзел у плануемым турніры па футболу сярод аматарскіх каманд “Купальскі Кубак”, які пройдзе 18 чэрвеня на штучным газоне Фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Серабранка”. “Купальскі Кубак” праводзіцца ўжо не першы сезон: звычайна адзін раз у два гады. Апошні пераможца Кубку’2009 – клуб “Паўматары” (Мінск).
Турнір пройдзе ў адзін дзень, у ім прымуць удзел шэсць каманд, падзеленых на дзве групы. Пераможцы групавога этапу сустрэнуцца ў фінале Кубку, а каманды, што занялі ў сваіх групах другія месцы будуць весці барацьбу за 3-е месца.
“Драконы” упершыню выступяць у спаборніцтвах, але ставяць перад сабой першасную задачу – здабыць “купальскі” трафей. Група і асноўны склад “керамінаўцаў” будзе вядомы пазней, пакуль каманда працягвае праводзіць свае трэніроўкі ў звычайным рэжыме.

Латвійскі трэнінг


4 чэрвеня ў Мінск завіталі прадстаўнікі Латвійскай Федэрацыі Флорбола. Нагадаем, што Латвія з’яўляецца адной з наймацнейшых уніхакейных краін свету і займае пятае месца ў рэйтынгу зборных. Флорбол у Латвіі развіваецца сямімільнымі крокамі, гульня складае частку навучальнага працэсу па фізічнаму выхаванню ў школах краіны на раўне з футболам. Нацыянальнае першынство складаюць некалькі дывізіёнаў з агульнай колькасцю болей 50-ці каманд! Латвійская зборная пастаянны ўдзельнік сусветных форумаў і барацьбы за званне лепшай дружыны. Таму той факт, што да нас завіталі прадстаўнікі гэтай суседняй краіны з’яўляецца добрым знакам на тое, што і ў Беларусі пачнецца развіццё гэтага віду спорта. Тым болей, што латышы прыехалі не проста распавесці аб сітуацыі ў іх краіне, але й правесці майстар-трэнінг для прадстаўнікой усіх жадаючых мясцовых каманд.

аўторак, 31 мая 2011 г.

Баявое хрышчэнне



28-29 мая каманда “Capital Dragonsпрыняла ўдзел у турніры на Кубак Федэрацыі’ 2011, які праходзіў ва Універсальнай залі “Мінск-Арэны”. Не сакрэт, што для “керамінаўцаў” гэта была першая спроба згуляць на афіцыйным узроўні і паспрабаваць свае сілы ў гульні з прадстаўнікамі нацыянальнага першыyства. Забягаючы не перад скажам, што матчы турніра сталі для “бела-чырвоных” агулам першымі ў іх флорбольнай гісторыі сустрэчамі.
Да Кубка каманда падышла маючы за плячыма толькі некалькі месяцаў трэніровак, якія праводзіліся ў залі БелОМО-ММЗ им. С.И. Вавилова. Безумоўна, шанцы на станоўчы вынік ва ўсіх гульнях былі невялікімі, але прага ігракоў дружыны даць бой клубам Адкрытага чэмпіянату Беларусі давала надзею, што фатальнымі гульні з больш спакушанымі супернікамі дакладна не будуць.

субота, 28 мая 2011 г.

нядзеля, 3 красавіка 2011 г.

Фотаальбом


Тут можна пабачыць фотаздымкі адной з нашых першых трэніровак: Capital Dragons Training