панядзелак, 6 чэрвеня 2011 г.

Купальскі Кубак

У межах правядзення прадсезонных трэніровачных збораў, наша каманда прыме ўдзел у плануемым турніры па футболу сярод аматарскіх каманд “Купальскі Кубак”, які пройдзе 18 чэрвеня на штучным газоне Фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Серабранка”. “Купальскі Кубак” праводзіцца ўжо не першы сезон: звычайна адзін раз у два гады. Апошні пераможца Кубку’2009 – клуб “Паўматары” (Мінск).
Турнір пройдзе ў адзін дзень, у ім прымуць удзел шэсць каманд, падзеленых на дзве групы. Пераможцы групавога этапу сустрэнуцца ў фінале Кубку, а каманды, што занялі ў сваіх групах другія месцы будуць весці барацьбу за 3-е месца.
“Драконы” упершыню выступяць у спаборніцтвах, але ставяць перад сабой першасную задачу – здабыць “купальскі” трафей. Група і асноўны склад “керамінаўцаў” будзе вядомы пазней, пакуль каманда працягвае праводзіць свае трэніроўкі ў звычайным рэжыме.

No comments:

Post a Comment