панядзелак, 6 чэрвеня 2011 г.

Латвійскі трэнінг


4 чэрвеня ў Мінск завіталі прадстаўнікі Латвійскай Федэрацыі Флорбола. Нагадаем, што Латвія з’яўляецца адной з наймацнейшых уніхакейных краін свету і займае пятае месца ў рэйтынгу зборных. Флорбол у Латвіі развіваецца сямімільнымі крокамі, гульня складае частку навучальнага працэсу па фізічнаму выхаванню ў школах краіны на раўне з футболам. Нацыянальнае першынство складаюць некалькі дывізіёнаў з агульнай колькасцю болей 50-ці каманд! Латвійская зборная пастаянны ўдзельнік сусветных форумаў і барацьбы за званне лепшай дружыны. Таму той факт, што да нас завіталі прадстаўнікі гэтай суседняй краіны з’яўляецца добрым знакам на тое, што і ў Беларусі пачнецца развіццё гэтага віду спорта. Тым болей, што латышы прыехалі не проста распавесці аб сітуацыі ў іх краіне, але й правесці майстар-трэнінг для прадстаўнікой усіх жадаючых мясцовых каманд.
Трэніроўка з п. Марысам і кампаніяй была запланавана ва Універсальнай залі “Мінск-Арэны” аб 11.00. На сустрэчу завіталі прадстаўнікі многіх каманд чэмпіянату Беларусі, прынялі ўдзел у трэніроўцы і некаторыя ігракі “Сталічных Драконаў”.
Пасля ўступнага слова і лёгкай размінкі пачалася, ўласна, і сама трэніроўка. Прыйшоўшым, а іх аказалася агульнай колькасцю на тры каманды, быў прапанаваны шэраг практыкаванняў, якія выкарыстоўваюцца пад час збораў камандай з Валміеры. Трэба сказаць, што практыкаванні былі рознабаковыя і задзейнічаныя ў іх, што не мала важна, былі ўсе: ад палявога іграка да брамніка. Пры чым, амаль кожнае давала магчымасць быць у ролі і абаронцы і нападніка. Распісваць практыкаванні не мае вялікага сэнсу, каб зразумець іх патрэбна было на ўласныя вочы пабачыць трэніроўку і на ўласныя рукі і ногі адчуць тыя нагрузкі, што даваў п. Марыс.
Майстар-клас цягнуўся ледзь ні дзве гадзіны, за якія тутэйшыя ігракі і іх трэнеры змаглі пабачыць як і ў якім фармаце павінны праходзіць трэніроўкі флорбольных каманд (дарэчы, латвійцы трэнеруюцца па чатыры разы на тадзень 2-е гадзіны на дзень). Незадаволеных мерапрыемствам не засталося, наадварот усе з вялікім імпэтам выконвалі пастаўленныя практыванні і адзначалі, што многае выкарыстаюць пад час уласных трэніровак сваіх каманд. 
Будзем спадзявацца, што “латвійскі трэнінг” пойдзе на карысць мясцовым дружынам і павысіць асабістае майстэрства кожнага з ігракоў, а таксама дасць чарговы штуршок для развіцця ўніхакея. Маем надзею, што ў будучым мы зможам сустрэцца з латвійскімі сябрамі яшчэ не адзін раз і нетолькі ў якасці гледачоў, але і ў фіналах чэмпіянатаў свету!

No comments:

Post a Comment