аўторак, 31 мая 2011 г.

Баявое хрышчэнне



28-29 мая каманда “Capital Dragonsпрыняла ўдзел у турніры на Кубак Федэрацыі’ 2011, які праходзіў ва Універсальнай залі “Мінск-Арэны”. Не сакрэт, што для “керамінаўцаў” гэта была першая спроба згуляць на афіцыйным узроўні і паспрабаваць свае сілы ў гульні з прадстаўнікамі нацыянальнага першыyства. Забягаючы не перад скажам, што матчы турніра сталі для “бела-чырвоных” агулам першымі ў іх флорбольнай гісторыі сустрэчамі.
Да Кубка каманда падышла маючы за плячыма толькі некалькі месяцаў трэніровак, якія праводзіліся ў залі БелОМО-ММЗ им. С.И. Вавилова. Безумоўна, шанцы на станоўчы вынік ва ўсіх гульнях былі невялікімі, але прага ігракоў дружыны даць бой клубам Адкрытага чэмпіянату Беларусі давала надзею, што фатальнымі гульні з больш спакушанымі супернікамі дакладна не будуць.
“Сталічныя Драконы” склалі групу “А” з камандамі “Стэла” і “Партызан”. Як і меркавалася, фаварытам “троіцы” была “Стэла”, менавіта з “чорна-аранжавымі” і павінны былі адкрываць турнір “драконы”.
Да першай гульні з адным з наймацнейшых клубаў Беларусі наша дружына падышла ў не аптымальным складзе: перад самым пачаткам спаборніцтваў каманду пакінуў адзін з абаронцаў, а на першай сустрэчы па аб’ектыўных прычынах адсутнічаў і галкіпер каманды. Месца ў рамцы давялося аператыўна заняць прадстаўніку лініі абароны, адсутнасць “кіперскага” вопыту сказалася і на выніку матча – 11:0.
На вялікі жаль сваю першую гульню каманда прайграла, для “драконаў”заставаўся толькі адзін шанец на выхад з групы – перамога над наступным апанентам. Аднак і з “Партызанам” сустрэча скончылася перамогай суперніка, “бела-чырвоныя” выходзілі толькі ў суцяшальны раўнд – матч за 5-6 месца з яшчэ адным неўдачнікам турніра камандай “Дэльфін”.
Матч роўных па сіле каманд, нагадаем, што “Дэльфін” яшчэ і ўдзельнік першынства Украіны, быў даволі напружаным. У першай палове “Сталічныя Драконы” змаглі паказаць сваю гульню, якой гледачы не ўбачылі ў першых сустрэчах – каманда кантралявала цэнтр і даволі часта пагражала брамам суперніка, у выніку перакідаўшы апанентаў 10:8. Вось толькі кідкі ў рамку не давялося ператварыць у рэальныя галы. Намаганні лініі “керамінаўскай” атакі так і не змаглі прынесці ачкі ў клубную скарбонку, а форвардам адкрыць афіцыйны лік закінутым мячам. У сваю чаргу, “дэльфіны” скарысталіся сваімі шанцамі і два разы прымусілі добра згуляўшага ў сустрэчы кіпера “драконаў” капітуляваць.
Такім чынам, першая спроба ўдзелу “бела-чырвоных” у афіцыйных гульнях пад эгідай Беларускай Федэрацыі Флорбола аказалася не зусім удалай. “Capital Dragons” не змаглі перамагчы ні ў адной з сустрэч і занялі шостае месца. Але, як адзначалі многія, каманда мае добры патэнцыял і пры ўліку пастаянных трэніровак, а таксама папаўненню колькаснага складу зможа ў бягучым сезоне даволі дастойна выступіць на нацыянальным першынстве, а то і пазмагацца за медалі Адкрытага чэмпіянату!
Зараз каманда працягвае праводзіць трэніроўкі і займаецца пошукам новых ігракоў. У планах – падрыхтоўка да ўдзелу ў чэмпіянаце, таксама запланаваны шэраг таварыскіх гульняў.  
Падрабязней аб турніры тут: Кубак Федэрацыі




No comments:

Post a Comment