субота, 16 ліпеня 2011 г.

Дзве каманды. Два мячы. Адна ніч’я.


У панядзелак (11 ліпеня) наша дружына правяла трэніровачны збор з камандамі Адкрытай Лігі. Пад час збору адбылася  двухбаковая гульня, дзе удзельнікі былі падзелены на дзве каманды: “зборную А” склалі прадстаўнікі “драконаў” (Пётр Чаркасаў, Віталь Танковіч, Аляксей Ткачоў, Андрэй Астрогскі, Дзяніс Жарко), адзін ігрок “Дэльфіна” і два “Партызана”. Супернікі “зборная Б” гулялі складам з флорбалістаў “Партызана”, “Стэлы”, “АФК”. Таксама на матчы прысутнічалі журналісты сталічнай газеты “Мінскі кур’ер”, адзін з іх нават прыняў удзел у сустрэчы на баку “зборнай Б”.
Гульня скончылася баявой ніч’ёй 5:5, але да самага фінальнага свістка нельга было прадвызначыць вынік матча, які выдаўся даволі напружаным і бескампрамісным. Прадстаўнікі “чырвона-белых” даволі ўпэўнена згулялі на сваіх пазіцыях, ні ўчым не саступаючы апанентам, праявіўшы ў шэрагу момантаў добрае ўзаемадзеянне і ўласнае майстэрства. На рахунку “керамінаўскага” нападзення два мячы з пяці (Жарко, Ткачоў).
Надзейна ў абароне гулялі Астрогскі і навабранец “Capital DragonsТанковіч, момантамі з-за іх бездакорнай гульні суперніку не ўдавалася павялічыць лік на сваю карысць. Разам з тым, абаронцы “драконаў” раз-пораз далучаліся і да атакі каманды: выдатную мажлівасць меў Андрэй, але яму крыху нехапіла дакладнасці, каб запісаць на свой рахунак забіты мяч.
Добра праявіў сябе і наш кіпер, які мала ў чым саступаў свайму візаві, аднаму з лепшых брамнікаў, Глебу Марозу з каманды “Стэла”.
Агулам, каманда згуляла даволі добра, улічваючы тое, што давялося гуляць змешаным складам. Безумоўна ў шэрагу момантаў нехапала вопыту і майстэйрства, але гэта дасягаецца трэніроўкамі і пастаяннай гульнявой практыкай. Спадзяемся, што падобныя сустрэчы будуць больш частымі і каманда набудзе добрую форму перад сезонам Адкрытай Лігі.  

Артыкул у газеце "Минский Курьер"http://mk.by/2011/07/15/44693/

No comments:

Post a Comment